Арцыбiскуп славацкай сталiцы ўпершыню афiцыйна прызнаў, што меў кантакты з агентамi камунiстычных спецслужбаў. У той жа час, адзначыў каталiцкi ерарх, «яго сумленне ёсць чыстым», бо ён не перадаваў ворагам Царквы нiякай важнай iнфармацыi.
Арцыбiскуп Братыслаўскi Ян Сокал надрукаваў 27 лютага заяву, у якой прызнаўся, што супрацоўнiкi службы дзяржаўнай бяспекi Чэхаславацкай сацыялiстычнай рэспублiкi сапраўды прымусiлi яго пайсцi з iмi на кантакт. «Пад час гэтых спатканняў, якiя кожны раз былi для мяне зневажальнымi, — гаворыць арцыбiскуп, — я iмкнуўся захоўваць iнтэрэсы Царквы i звяртаў увагу агентаў на малаважныя рэчы».
Да самага апошняга часу арцыбiскуп Сокал, якога ў пачатку года славацкiя СМI абвiнавацiлi ў супрацоўнiцтве з камунiстычнымi спецслужбамi, адмаўляў такiя кантакты. Яшчэ зусiм нядаўна ён сцвердзiў, што не перадаваў нiякай iнфармацыi згаданым вышей спецслужбам «нi ў вуснай нi ў пiсьмовай форме».
Славацкая прэса зацiкавiлася монсiньорам Сокалам пасля адстаўкi арцыбiскупа Варшаўскага Станiслава Вельгуса (7 студзеня бягучага года), якi таксама быў абвiнавачаны ў супрацоўнiцтве з камунiстычнымi спецслужбамi Польшчы.





