Цэнтральны пляц Асвеі сустракае мяне каробкай аўтавакзала па адным баку і закінутымі крамамі з выбітымі вокнамі па другім.

Хлопчыку, які назваўся Славікам, на выгляд гадоў 10 – спрабуе страляць у мяне цыгарэты. Скардзіцца, як сумна ў школе і як дрэнна жыць з бабуляй-апякункай.

Хлопчыку, які назваўся Славікам, на выгляд гадоў 10 – спрабуе страляць у мяне цыгарэты. Скардзіцца, як сумна ў школе і як дрэнна жыць з бабуляй-апякункай.

Школьны аўтобус вязе дзяцей з прылеглых вёсак у Асвейскую школу.

Школьны аўтобус вязе дзяцей з прылеглых вёсак у Асвейскую школу.

Зімой на Асвейскім возера асядаюць рыбакі.

Зімой на Асвейскім возера асядаюць рыбакі.

Дарога жыцця на лёдзе.

Дарога жыцця на лёдзе.

У святы по возеры катаюцца на конях.

У святы по возеры катаюцца на конях.

Асвейскі бар (ён тут ёсць) «Жамчужына» працуе ў двух рэжымах – удзень гэта крама, дзе школьнікі могуць папіць напояў, а з вечара – месца, дзе суворыя асвяйчане адпачываюць.

Асвейскі бар (ён тут ёсць) «Жамчужына» працуе ў двух рэжымах – удзень гэта крама, дзе школьнікі могуць папіць напояў, а з вечара – месца, дзе суворыя асвяйчане адпачываюць.

Помнік настаўніцы і вучню абрастае мохам і абсыпаецца.

Помнік настаўніцы і вучню абрастае мохам і абсыпаецца.

Іра і Коля жаніліся два гады таму.

Іра і Коля жаніліся два гады таму.

Кажуць, што жывуць нармальна. Коля часам п’е, але гэта тут нармальна.

Кажуць, што жывуць нармальна. Коля часам п’е, але гэта тут нармальна.

На дваіх пасля апошняга павышэння заробку атрымліваюць мільён трыста тысяч. На дваіх у іх і адзін тэлефон.

На дваіх пасля апошняга павышэння заробку атрымліваюць мільён трыста тысяч. На дваіх у іх і адзін тэлефон.

Пад канец хатняга адпачынку ў хаце Колі.

Пад канец хатняга адпачынку ў хаце Колі.

У качагарцы Ірыны і Колі.

У качагарцы Ірыны і Колі.

Ірына вітаецца са сваёй сяброўкай. Так пачынаецца вечар пятніцы ў Асвеі.

Ірына вітаецца са сваёй сяброўкай. Так пачынаецца вечар пятніцы ў Асвеі.

Коля часам п’е, але гэта тут таксама нармальна – пасля працы заняць сябе няма чым.

Коля часам п’е, але гэта тут таксама нармальна – пасля працы заняць сябе няма чым.

Невядомая жанчына ўцякае ноччу па вуліцы ад свайго пільнага палюбоўніка.

Невядомая жанчына ўцякае ноччу па вуліцы ад свайго пільнага палюбоўніка.

Зімовы пікнік у Асвеі.

Зімовы пікнік у Асвеі.

Прадавачка мясцовай крамы глядзіць на працы LCD-тэлевізар і раскладвае малаткі.

Прадавачка мясцовай крамы глядзіць на працы LCD-тэлевізар і раскладвае малаткі.

У пятніцу ў Асвею прыязджае кірмаш. А 10-й гадзіне на цэнтральным пляцы ставяць свае намёты гандляры.

У пятніцу ў Асвею прыязджае кірмаш. А 10-й гадзіне на цэнтральным пляцы ставяць свае намёты гандляры.

Асартымент нязменны – кітайскі рыштунак на ўсе сферы і выпадкі жыцця.

Асартымент нязменны – кітайскі рыштунак на ўсе сферы і выпадкі жыцця.

Моладзі і так няшмат, а яшчэ і квіток у 8 тысяч за музыку з магнітафона мала хто хоча плаціць - замнога. Зімой ходзіць па 3-5 чалавек – своеасаблівая VIP-тусоўка.

Моладзі і так няшмат, а яшчэ і квіток у 8 тысяч за музыку з магнітафона мала хто хоча плаціць - замнога. Зімой ходзіць па 3-5 чалавек – своеасаблівая VIP-тусоўка.

Галіна Францаўна і яе муж Анатоль – пенсіянеры. Два дарослыя сыны – з’ехалі даўно. Адзін – у Мінск, другі – застаўся ў Асвеі.

Галіна Францаўна і яе муж Анатоль – пенсіянеры. Два дарослыя сыны – з’ехалі даўно. Адзін – у Мінск, другі – застаўся ў Асвеі.

Мінск - гэта толькі сталіца і карцінка ў тэлевізары, падручніках і газетах.

Мінск - гэта толькі сталіца і карцінка ў тэлевізары, падручніках і газетах.

Традыцыйны занятак - біць кабана ўзімку.

Традыцыйны занятак - біць кабана ўзімку.

Праваслаўная супольнасць моліцца ў сваім храме. Драўляную царкву перавезлі з суседняй вёскі на пачатку 90-х.

Праваслаўная супольнасць моліцца ў сваім храме. Драўляную царкву перавезлі з суседняй вёскі на пачатку 90-х.

Святар прыязджае ў Асвею з Сар’і нерэгулярна.

Святар прыязджае ў Асвею з Сар’і нерэгулярна.

Пасля кожнай імшы баба Паўліна наведвае на могілках сваіх памерлых сваякоў.

Пасля кожнай імшы баба Паўліна наведвае на могілках сваіх памерлых сваякоў.

80-гадовая баба Паўліна сама прыбірае снег да капліцы – сёння прыедзе ксёндз з Росіцы.

80-гадовая баба Паўліна сама прыбірае снег да капліцы – сёння прыедзе ксёндз з Росіцы.

У аўтобусе «Верхнядзвінск — Асвея» ўсе прызнаюць ува мне чужога чалавека — немясцовых паўсюль прыкмечваюць адразу. Вячэрні рэйс збірае людзей па навакольных вёсках гэтыя сорак кіламетраў ад самага паўночнага райцэнтра да самага паўночнага беларускага мястэчка… Праз паўтара дзясяткі кіламетраў на захад ад Асвеі — Еўрапейскі саюз і Латвія, на поўначы — Расія. Да Пскова адсюль бліжэй, чым да Мінска.

Цэнтральны пляц Асвеі сустракае мяне каробкай аўтавакзала па адным баку і закінутымі крамамі з выбітымі вокнамі па другім. Ніхто з мясцовых не адмаўляе таго, што мястэчка паступова пусцее. Першая ўзгадка аб Асвеі — 1503 год як цэнтр Полацкага ваяводства. У пачатку XX стагоддзя тут жыло больш за 4 тысячы чалавек. За Саветамі мястэчка было нават райцэнтрам. Цяпер, згодна з перапісам 2010 года, — менш за паўтары тысячы жыхароў.

Гонар Асвеі — возера Асвейскае, другое па велічыні ў Беларусі пасля Нарачы. На возеры плошчай больш за 50 квадратных кіламетраў ёсць вялікі востраў. У гады сацыялістычнага будаўніцтва на ёй стаяла цэлая вёска і аўтаномны калгас. Працавала крама і клуб. З вялікай зямлёй сувязь была толькі з дапамогай парому. Падчас будаўніцтва ў Асвеі торфпрадпрыемства узровень возера рэзка ўпаў і яно пачало зарастаць. У 90-я тут яшчэ пасвілі кароў, але ў адну ноч маланка забіла ўвесь статак.

Пачалося запусценне. Цяпер тэрыторыя выспы прызнаная заказнікам і на ёй ад паляўнічых хаваюцца дзікі, ласі і ваўкі.
Ёсць і яшчэ адзін востраў — дрэйфуючая маса балотнай травы, імхоў і рассліннасці. Мясцовыя клічуць яе «Гаспадар». Цяпер яна недзе каля паўночна-усходняга берага. Рыбы раней было шмат. Але і цяпер беспрацоўныя жыхары ловяць яе і возяць прадаваць у Полацк — такі мясцовы бізнес.

Мясцовы жыхар паказвае дарогу да майго жытла. Вуліца Профінтэрна — раён, забудаваны савецкімі трохпавярховікамі. З усяго Саюза сюды прыяжджалі на працу ў торфпрадпрыемства. Цяпер ад завода — адна ўзгадка. Яго з дзясятак год таму разабралі на будматэрыялы. А людзі засталіся. Галіна Францаўна і яе муж Анатоль — ужо пенсіянеры. Два дарослыя сыны вылецелі з бацькоўскага гнязда. Адзін — у Мінск, другі жыве недалёка. Часам прыязджаюць да старых… Так і вядуць сваю гаспадарку удваіх — у трохпакаёвай кватэры і хлявах непадалёк ад дома. Трымаюць усю магчымую хатнюю жывёлу, акрамя каровы, — гады ўжо не тыя.

У Асвеі на больш чым тысячу чалавек толькі 7 кароў — запусценне ці прыкмета дабрабыту? Гэта мне расказала прадавачка ў дзяржаўнай краме… Сваё імя яна пасаромелася назваць. Прыехала сюды з Мурманска — мужа адправілі на торфпрадпрыемства працаваць. Глядзіць на працы LCD-тэлевізар, які можна набыць у крэдыт, але стаіць ён тут ужо даўно, раскладвае малаткі, пральны парашок і посуд па паліцах. Зарабляе 900 тысяч. Пад вясну ўсё часцей глядзіць на столь — цячэ дах крамы, а рамантаваць няма каму.

Летам сыходзіць у адпачынак за свой кошт і, як і іншыя асвяйчане, займаецца ягадным бізнесам. Дзікія балоты і лясы тут добра родзяць. За сезон усёй сям’ёй зарабляе больш за свой гадавы заробак.

Увогуле Мінск для асвяйчан — гэта вельмі далёка і дорага. Нават, перапытаўшы пры знаёмстве адкуль я, Мінск узгадваюць апошнім далёкім варыянтам. А потым здзіўляюцца — навошта я тут адтуль… І кажуць, што трэба было ехаць суды летам — прыгажэй. Але як можна ў самае паўночнае мястэчка ехаць летам.? Мінск — гэта толькі сталіца і карцінка ў тэлевізары, падручніках і газетах. Нават школьная моладзь не замахваецца на яго. Мацнейшыя імкнуца ў ВНУ ў Віцебск, слабейшыя — у ліцэі Полацка ці Верхнядзвінска.

У пятніцу ў Асвею прыязджае кірмаш. А 10-й гадзіне на цэнтральным пляцы ставяць свае намёты гандляры. Асартымент нязменны — кітайскі рыштунак на ўсе сферы і выпадкі жыцця. Вельмі актуальна таксама танная паўсядзённая вопратка і абутак — часцей гэта беларускі камуфляж «роба» і боты. За лепшым — трэба выбірацца ў Верхнядзвінск ці Полацк.

Міліцыі ці ўчастковага няма — ён у суседняй вёсцы жыве. Для школьнікаў асноўны кантралёр тут — настаўнік са школы.

Увесь час знаходжання ў Асвеі мяне не пакідала адчуванне адсутнасці ўлады. Яе тут проста няма, хіба што час…
Нават «чыноўнікі» з сельсавета — гэта не адасобленыя сваім жыццём бюракраты, а такія ж сяляне, як і ўсе навокал. З імі мацюкаюцца і спрачаюцца, як з усімі. Мо ад таго што яны нічога і не вырашаюць тут.? «Чыноўнікі» нават не баяцца піць гарэлку сярод люду — сэнс хавацца ды і дзе тут? На Масленіцу цётачкі з сельсавета нападпітку гуляюць сярод натоўпу ў суправаджэнні верхнядзвінскага міліцыянера — выдзелілі на ахову свята.

Асвейскі бар (ён тут ёсць) — «Жамчужына» працуе ў двух рэжымах — удзень гэта крама, дзе школьнікі могуць папіць напояў, а з вечара — месца, дзе суворыя асвяйчане адпачываюць да 12 гадзін ночы.

Пад ноч мой суразмоўца Сяргей запытаў мяне: «Ці ўмееш ты біцца?». Я сказаў, што даўно не даводзіцца і ўвогуле іншымі метадамі канфлікты вырашаю.
На што ён пагрэбаваў: «Калі што, то нікога не зможаш абараніць». Бойкі на п’яную галаву пачынаюцца тут спантанна і часта. Імі тут не вырашаюць адносін — гэта такі эмацыйны выхад і разрадка. Ад вузкага спектру забаў. Калі нешта ламаюць ці разбіваюць, жанчына-прадавачка выганяе ўсіх на двор і замыкае бар — яна тут начальніца.

Пятніца і субота — дыскатэка ў мясцовым Доме культуры. Моладзі і так няшмат, а яшчэ і квіток у 8 тысяч за музыку з магнітафона мала хто хоча плаціць — замнога. Зімой ходзіць па 3–5 чалавек — своеасаблівая VIP-тусоўка. Улетку, канечне больш.

Коля і Іра — асвейская моладзь. Працуюць на пару качагарамі ў мясцовым калгасе. На дваіх пасля апошняга павышэння заробку атрымліваюць мільён трыста тысяч. На дваіх у іх і адзін тэлефон. А

жаніліся два гады таму і набылі сабе сціплы дом без мураванай падлогі за 700 тысяч — у Асвеі гэта цяпер не праблема. Кажуць, што жывуць нармальна.
Коля часам п’е, але гэта тут таксама нармальна — пасля працы заняць сябе няма чым. Беднаватую хату зімой моцна прадзімае — таму топяць так, што дыхаць цяжка.

80-гадовая баба Паўліна сама прыбірае снег да капліцы — сёння прыедзе ксёндз з Росіцы. Каталікі імшу адпраўляюць у адрамантаваным корпусе былога манастрыскага шпіталя — іншая частка на кансервацыі. На нядзельнай імшы — 12 чалавек. Праваслаўная супольнасць моліцца ў сваім храме. Драўляную царкву перавезлі з суседняй везкі на пачатку 90-ых — гэта самая паўночная царква на Беларусі. Святар прыяжджае з Сар’і нерэгулярна.

Нядзельны ад’езд з Асвеі быў аншлагавым — моладзь выязджала на вучобу. За пару гадзін да ад’езду сустрэў на вакзале групку школьнікаў. Хтосьці набыў ім піва. Пілі яго і палілі наўпрост у будынку аўтастанцыі — касірка пайшла на абед. Хлопчыку, які назваўся Славікам, на выгляд гадоў 10 — спрабуе страляць у мяне цыгарэты. Скардзіцца, як сумна ў школе і як дрэнна жыць з бабуляй-апякункай. Пра бацькоў нічога не сказаў.

Падарожжа сканчалася ў полацкім аўтобусе. Прыгнечаны перыферыйнай паўсядзённасцю, я вяртаўся ў іншы край Беларусі, іншы свет — Фэйсбука, Інтэрнэту і блізкага асяроддзя. Асвейская паўсядзеннасць, як у сярэднявеччы, засталася ў іншым княстве.

23–26.02.2012, Мінск — Віцебск — Полацк — Верхнядзвінск — Асвея — Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?