Ім стаў трохразовы чэмпіён — менскае «Юнацтва», што ў пятым чвэрцьфінальным паядынку перамагло «Гомель» зь лікам 4:2. Лік у сэрыі 3:2. Тры паўфіналісты вызначыліся ў панядзелак.
Такім чынам у паўфіналах, што распачнуцца 10 сакавіка, згуляюць «Керамін» (Менск) — «Хімік-СКА» (Наваполацак) і «Дынама» (Менск) — «Юнацтва». Менскае дэрбі абяцае быць захапляльным.
Гульні пройдуць да трох перамог і пройдуць 10, 11, 14 і калі спатрэбіцца 15 і 17 сакавіка.
"Керамін" гуляе ў Хакейным палацы на Прытыцкага, "Дынама" у Палацы спорту, "Юнацтва" - у Крытым катку у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага.





