А. Смалянчук. З прадмовы да кнігі: «Праблема партызанскага руху на акупаваных нямецкім войскам тэрыторыях Беларусі ў 1941—1944 гг. надзвычай актуальная для сучаснай Беларусі. Між іншым таму, што Другая сусветная вайна (у афіцыйнай тэрміналогіі — «Вялікая айчынная вайна») з’яўляецца адным з падмуркаў т.зв. ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Трагедыя вайны звычайна падмяняецца тэзісам пра «вялікую перамогу», да якой нейкім незразумелым чынам мае непасрэднае дачыненне цяперашняе беларускае кіраўніцтва (магчыма, як прадаўжальнік традыцый сталінскага СССР). Пры гэтым вельмі актыўна выкарыстоўваецца «міф» рэспублікі-партызанкі (БССР), хоць у памяці людзей, якія перажылі вайну і сутыкнуліся з партызаншчынай, захаваўся неадназначны вобраз «народных мсціўцаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?