Сёння актывісты ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» зладзілі бясплатную раздачу прадуктаў беспрытульным у Міхайлаўскім скверы сталіцы.
Каля трох дзясяткаў людзей без пэўнага месца жыхарства змаглі бясплатна падсілкавацца.
Абышлося без эксцэсаў з боку сілавых структураў, хоць у мінулыя гады такія карысныя раздачы разганялі як «несанкцыянаваныя акцыі».
А сёлета, напярэдадні Дня Волі, спецназ уварваўся на канцэрт салідарнасці з міжнароднай ініцыятывай «Ежа замест бомбаў» у Мінску. было затрымана каля 100 чалавек, 15 трапілі на Акрэсціна.

Відаць з вышэйазначаных прычынаў

шасцёра актывістаў, якія раздавалі ежу, прасілі не фатаграфаваць іх твары.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?