Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў старшыню Камітэта па справах воінаў‑інтэрнацыяналістаў пры Савеце кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў Руслана Аушэва ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе беларускага лідэра, такой высокай узнагароды Руслан Аушэў удастоены за вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж беларускім і расійскім рухамі ветэранаў вайны ў Афганістане, вырашэнне сацыяльных праблем воінаў‑інтэрнацыяналістаў.

Адпаведны ўказ кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў 12 сакавіка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?