«За» ўступленьне Грузіі ў Паўночнаатлянтычны альянс прагаласавалі 160 дэпутатаў грузінскага парлямэнту, толькі адзін устрымаўся. Такім чынам, у адпаведнасьці з падпісаным раней мэмарандумам, парлямэнт краіны прызнаў, што «сяброўства ў NATO зьяўляецца найлепшай гарантыяй адзінства, тэрытарыяльнай цэласнасьці, бясьпекі і дэмакратычнага разьвіцця Грузіі».

Як зазначаецца ў мэмарандуме наконт уступленьня ў NATO, падпісаным у аўторак, 13 сакавіка, усімі грузінскімі палітычнымі сіламі, Грузія «прынцыпова не падзяляе думкі пра магчымы нэўтралітэт як альтэрнатыву NATO, а таксама лічыць цалкам беспадстаўнай думку пра тое, што працэс інтэграцыі і уступленьне ў NATO стварае якую‑небудзь пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасьці краіны».

Паводле сьпікера грузінскага парлямэнта Ніно Бурджанадзэ, Дэклярацыя пра поўнае і тэрміновае ўступленьне Грузіі ў альянс «дапаможа нам вырашыць практычна ўсе праблемы, пачынаючы ад працягцу дэмакратычных працэсаў і сканчаючы аднаўленьнем тэрытарыяльнага адзінства краіны».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?