Страх перад тым, што асновы існуючага ў Беларусі рэжыму, якія здаюцца звыштрывалымі, могуць у адначасьсе абрынуцца, прымушаюць уладу выкарыстоўваць усё больш абсурдныя мэтады ідэалягічнай апрацоўкі насельніцтва, напрацаваныя яшчэ за часамі дыктатуры пралетарыяту і камуністаў.

Гэтым разам угледзелі патэнцыйную пагрозу з боку падрастаючага пакаленьня, г.зн. уласных дзяцей, а потым рукамі начальніка галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Алега Праляскоўскага спрабуе пазбавіць школьнікаў ад «тлетворных» ведаў пра гісторыю краіны і культуру сваёй роднай краіны, якія хоць нейкім чынам судакранаюцца з такімі паняткамі, як апазыцыя, палітыка, нацыянальная самасьвядомасьць і адраджэньне.

Так, азнаёміўшыся з падрыхтаванымі Міністэрствам адукацыі праграмамі «Беларуская літаратура, V‑X класы: Базавы і павышаны ўзроўні» і «Беларуская літаратура, XI‑XII класы: Базавы і павышаны ўзроўні» Праляскоўскі патрабуе ўнесьці наступныя зьмены...

Поўны тэкст артыкулу

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?