Лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка знаходзіцца ў спэцпрыёмніку ГУУС Менгарвыканкаму на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Пра гэта паведаміў сын палітыка Франак Вячорка. Інфармацыю жонцы лідэра Партыі БНФ Арыне Вячорцы пацьвердзіў дзяжурны спэцпрыёмніка. Прычына затрыманьня палітыка па-ранейшаму не вядомая. Магчыма, гэта выявіцца сёньня, калі лідэра Партыі БНФ будуць судзіць у Савецкім судзе Менску.

На Вячаслава Сіўчыка складаецца пратакол пра адміністратыўнае парушэньне, суд над ім пройдзе сёньня, 14 сакавіка, Пра гэта без спасылкі на крыніцу інфармацыі паведаміў БЕЛАПАН брат В.Сіўчыка Кастусь Лукашоў мінулай ноччу.

Палітык быў затрыманы вечарам у аўторак на сталічнай плошчы Якуба Коласа і дастаўлены ў УУС Савецкага раёну. Неўзабаве асобы, якія назваліся байцамі спэцназу, затрымалі лідэра партыі БНФ Вінцука Вячорку ля дзьвярэй ягонай кватэры на вуліцы Кальцова.

Да спэцпрымальніка‑разьмеркавальніка прыяжджалі супрацоўнікі Офісу АБСЭ, якія спрабавалі даведацца пра лёс затрыманых палітыкаў.

«Белорусские новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0