Пра гэта паведамілі Франак Вячорка ды Кастусь Лукашоў. Паводле іх зьвестак, разгляд справаў затрыманых учора Вінцука Вячоркі і Вячаслава Сіўчыка можа адбыцца цягам бліжэйшых гадзінаў у судзе Савецкага раёну (Лагойскі тракт, 3). Франак Вячорка кажа, што там ужо пачынаюць зьбірацца сьведкі.
Нагадаем, што затрыманыя ўчора палітыкі ноч правялі ў СІЗА на Акрэсьціна.





