Кожны можа зьвяртацца, калі патрэбна нейкая дапамога ці парада па пытаньнях, што ўзьнікаюць на працы, у школе, з суседзямі, дзецьмі, у сям’і, краме, на вуліцы.

Грамадзянская прыёмная – гэта адзін са спосабаў самаарганізацыі і сацыяльнай самападтрымкі беларускамоўнай супольнасьці.

На грамадзкіх пачатках створаны цэнтар, дзе арганізуюцца прыёмы грамадзянаў па самым шырокім спэктры праблемаў. Кожны можа зьвяртацца ў прыёмную, калі яму патрэбна нейкая дапамога ці парада па пытаньнях, якія ўзьнікаюць на працы, у школе, з суседзямі, дзецьмі, у сям’і, краме, шпіталі, на вуліцы і г.д.

Прыёмы вядуць валанцёры. Асноўная задача дабраахвотнікаў‑дзяжурных – выслухаць таго, хто зьвярнуўся па дапамогу, занатаваць сутнасьць праблемы і прызначыць час, калі будзе дадзены адказ на зварот. Грамадзянская прыёмная, як правіла, не вырашае праблему, але дапамагае арганізацыйна, інфармацыйна або кансультацыйна.

Такім чынам, сіламі беларускамоўнай супольнасьці арганізоўваецца самадапамога ў вырашэньні сваіх надзённых праблемаў. Стваральнікі прыёмнай перакананыя, што самаарганізацыя і салідарнасьць павінны стаць базай для нармальнага жыцьця беларускамоўнай супольнасьці.

Прыёмы ажыцьцяўляюцца па панядзелках і аўторках з 18.00 да 20.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а, пакой 419. Таксама зьвяртацца можна на гарадзенскі тэлефон 75‑71‑68.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?