У пятніцу (16 сакавіка) а 19‑й на Гістфаку БДУ (вул. Чырвонаармейская, 6, аудыторыя № 44) адбудзецца прэзэнтацыя веснавых валянтэрскіх выходных.

Яны ёсьць працягам тых працаў, што былі намі распачатыя ў мінулыя гады. І зараз пра Каралін, Люцынку (першы выезд мяркуецца ўжо 24 сакавіка, напярэдадні Дня волі) і, канечне, Любчу распавядуць арганізатары і ветэраны папярэдніх акцыяў.

Нашая веснавая праца дапаможа адрадзіцца двом цудоўным сядзібам, а таксама падрыхтуе і зробіць больш утульнай працу на летніку ў Любчы ў жніўні.

Шчыра запрашаем рашучых і патрыятычных юнакоў і дзяўчат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?