У выніку аварыі сталіца Таджыкістану Душанбэ з раніцы пазбаўленая электрычнасьці.

Не працуюць прадпрыемствы, ня езьдзяць тралейбусы, у дамах няма сьвятла. Аварыя здарылася на энэргетычных лініях, па якіях энэргія пастаўляецца ў Душанбэ з суседняга Ўзбэкістану.

Таджыцкія і ўзбэцкія энэргетыкі, якія выпраўляюць пашкоджаньне на мяжы, сьцьвярджаюць, што ліквідуюць аварыю да вечара. Інцыдэнт наклаўся на энэргетычны крызыс Таджыкістану, выкліканы праблемамі на найбуйнейшай у краіне Нурэцкай гідраэлектрастанцыі ля ракі Вахш, бо ўзровень вады ўпаў ніжэй за крытычны. Сытуацыю не ратуе надвор’е – да гэтага часу ў гарах не растаяў сьнег, што папаўняе таджыкскія рэкі.

Адсутнасьць электраэнэргіі выклікала абмежаваньне паставак электрычнасьці ў гарады да 2 гадзінаў у дзень. Таджыцкая вёска жыве без электрычнасьці зь лістападу 2006 г.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?