Ім стаў менскі «Керамін», які ў сераду перамог у Наваполацку «Хімік‑СКА» зь лікам 4:3. Такім чынам лік у сэрыі стаў 3:0 на карысьць менчукоў.
Другі фіналіст вызначыцца пазьней. Сёньня менскае «Дынама» разграміла ў крытым катку ў парку Горкага трохразовага чэмпіёна Беларусі «Юнацтва» зь лікам 6:0 ды павяло ў сэрыі 2:1.
Заўтра тамсама, у парку Горкага, адбудзецца чацьвертая гульня (пачатак а 18.30), а ў суботу, калі спатрэбіцца, у Палацы спорту пройдзе пяты матч.
Фінальная сэрыя пачнeцца 20 сакавіка і працягнецца максымальна да 31 сакавіка. Тут пераможца чэмпіянату вызначыцца ў выніку чатырох перамог. Як у НХЛ.





