14 сакавіка ў палітыка апісалі маёмасць дзеля пагашэння запазычанасці перад «Беларусбанкам». Па прысуду Вярхоўнага суда, Сяргей Скрабец мусіць выплаціць паўтара мільярда рублёў (каля 700 тысяч далараў), якія нібыта выманіў у дзяржавы ў той час, калі быў дэпутатам.

Судовы выканаўца Аляксандра Шумейка апісала аўтамабіль Аўдзі‑80 1988 года выпуску, дываны, тэлевізар, сувеніры, халадзільнік, электрапліту, не пагрэбавалі і зламанай пральнай машыны. Штомесяц вяртаючы па 20 долараў ЗША, Чсяргей Скрабец здолее пагасіць запазычанасць цягам 300 гадоў. Дасюль Сяргей скрабец не здолеў нідзе працаўладкавацца.

Паводле

Юрый Коба, «Пагоня»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна