Бэніта Фэрэра‑Вальднэр, эўракамісар па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва, 14 сакавіка выказала заклапочанасьць з прычыны затрыманьня лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі і актывіста Вячаслава Сіўчыка.
У заяве Фэрэра‑Вальднэр адзначыла, што Вячорка і Сіўчык раней «неаднойчы арыштоўваліся за выказваньне свайго меркаваньня». Эўракамісар заклікала вызваліць усіх, хто «ўтрымліваецца пад вартай па палітычных матывах».
Паводле Фэрэра‑Вальднэр, для пачатку супрацоўніцтва Эўразьвязу і Беларусі ў межах Эўрапейскай палітыкі добрасуседзтва «з боку Беларусі павінны быць зробленыя канкрэтныя крокі ў бок дэмакратызацыі і паважаньня правоў чалавека, уключаючы неад’емнае права народу Беларусі на свабоду ўласнага меркаваньня».





