Камунальныя службы падтрымалі прапанову Таварыства беларускай мовы пра будаўніцтва аўтадарогі ЛюбкаўшчынаКунаса (каля 5 км), якая злучыць Стаўбцоўскі і Нясвіжскі раёны Мінскай вобласці. Зараз вёскі злучае «дарога без пакрыцьця» ці папросту грунтоўка.

Пра гэта гаворыцца ў адказе кіраўніцтва прадпрыемства «Мінскаблдарбуд» старшыні ТБМ Алегу Трусаву. Праўда, у лісце адзначаецца, што сёлета пабудаваць дарогу не атрымаецца, паколькі планы на 2007 год былі зацверджаныя яшчэ летась.

А вось у наступным годзе, пры неабходным фінансаванні, будаўніцтва можа пачацца. Тым не менш, сёлета будзе зроблена праектна‑каштарысная дакументацыя па гэтым праекце.

Па словах Трусава, кіраўніцтва ТБМ звярнулася ў Мінскі аблвыканкам з прапановай злучыць «нармальнай дарогай» Стаўбцоўскі і Нясвіжскі раёны, каб у год 125‑годдзя з дня нараджэння Народнага паэта Якуба Коласа людзі маглі бесперашкодна наведваць Коласаўскі заказнік, дзе знаходзіцца мастацка‑мемарыяльны комплекс «Шлях Коласа», месцы яго дзяцінства і юнацтва, а таксама філіял Літаратурна‑мемарыяльнага музея Коласа.

З выкарыстаньнем інфармацыі Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0