Старт у падрыхтоўцы да штогадовага буйнейшага музычнага фэсту «Басовiшча» дадзены! Прыз у 650 злотых (каля 200 даляраў) атрымае аўтар лепшага лагатыпу да «Басовiшча‑2007».Лагатып на конкурс мусiць быць адаптаваны да трох вiдаў традыцыйнай прадукцыi на «Басовiшчы»: плакат, значак, майка.

Дапускаецца пэўнае адрозненне выяваў на гэтых трох носьбiтах, але яны мусяць быць у адным стылi. Працы прымаюцца ў вектарным фармаце (cdr, ai, eps) да 20 красавiка на адрас: biuro@basowiszcza. Вiтаецца адаптацыя лагатыпу як да лацiнкi, так i да кiрылiцы.

У мiнулым годзе перамогу ў конкурсе атрымаў Прадстаўнiк Рэкламнай групы Аdлiга Wiecier Mechaniczny. Узнагароджанне пераможцы сёлетняга конкурсу адбудзецца напасрэдна на «Басовiшчы‑2007».

Каманда БАСу ўжо распачала падрыхтоўку да васемнаццатага фестывалю «Басовiшча». Як паведамiў Старшыня БАС Радэк Дамброўскi, зараз iдзе праца па фармаваннi складу журы як адборачнага туру ў Беларусi, так i непасрэдна самога фэсту ў канцы лiпеня ў Гарадку.

У блiжэйшы час будзе абвешчаны прыём заявак на ўдзел у конкурснай частцы фэсту для маладых беларускiх гуртоў. А сам Радэк плануе наведацца ў Беларусь, каб працягнуць перамовы з беларускiмi партнёрамi.

Сёлета фэст можа з поўным правам i размахам святкаваць сваё паўнагоддзе – «Басовiшча» збiрае беларускiх музыкаў i адданых слухачоў/гледачоў/фэнаў ужо васемнаццаты год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?