У чацьвер вызначыўся другі фіналіст першынства Беларусі па хакеі з шайбай у экстралізе. Ім стала менскае «Дынама», што перамагло ў крытым катку ў парку Горкага гаспадароў пляцоўкі — сталічнае «Юнацтва» зь лікам 5:1 (лік у сэрыі 3:1).
«Керамін» выйшаў у фінал учора, абыграўшы наваполацкі Хімік‑СКА.
Такім чынам у фінале згуляюць «Керамін» і «Дынама». Фінальная сэрыя пачнецца 20 сакавіка. Матчы таксама пройдуць 21, 24, увага - 25-га! - і калі спатрэбіцца 27, 29, 31-га сакавіка. Пераможца вызначыцца па суме чатырох перамог.





