Як паведаміла Тацяна Севярынец, маці палітыка, 15 сакавіка ў загадзя прызначаны час ёй не ўдалося зьвязацца з сынам па тэлефоне.

Датэлефанаваўшыся да лесаўчастку ў Алёшчы, яна даведалася, што ў часе працоўнае зьмены па Паўла прыйшла машына з Наваполацкай спэцкамэндатуры і што яго нібыта павезьлі ў Малое Сітна, дзе месьціцца інтэрнат «хімікаў».

Тацяна Севярынец некалькі разоў спрабавала тэлефанаваць у спэцкамэндатуру, але безвынікова: альбо лінія была занятая, альбо слухаўку ўвогуле ніхто ня браў. Мабільнай тэлефоннай сувязі з Малым Сітнам няма, таму пакуль не вядома, дзеля чаго Паўла забралі з працы і ці насамрэч павезьлі ў інтэрнат.

Бацькі мяркуюць, што сына альбо хочуць дапытаць у справе «Маладога фронту», альбо звышпільная ўвага да яго выкліканая набліжэньнем 25‑га сакавіка.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0