9 сакавіка ў Гуантанама пачаліся слуханьні ў справе Халіда Шэйха Махамэда, якога вінавацьць у арганізацыі тэрактаў 11 верасьня 2001 году. 15 сакавіка грамадзкасьці стала вядомая стэнаграма гэтага працэсу. Яе абвясьціў старшыня Пэнтагону. З 26‑старонкавага дакумэнту былі выдаленыя «некатроыя паказаньні» Махамэда.

З рэшты вынікае, што Халід Шэйх Махамэд ня толькі цалкам, ад «а» да «я», рыхтаваў тэракты 11 верасьня, але і плянаваў узарваць Big Ben у Лёндане, аэрапорт «Heathrow», Панамскі канал, штаб‑кватэру NATO, хмарачосы ў Нью‑Ёрку, Чыкага і Лос‑Анджэлесе, а таксама забіць Біла Клінтана, Джымі Картэра, Генры Кісынджэра і папу рымскага. Агулам Махамэд прызнаўся ў дачыненьні да трох дзясяткаў учыненых і няўчыненых тэрактаў.

Праўдзівасьць сказанага Махамэдам выклікае сумневы ў праваабаронцаў і назіральнікаў, тым больш, што раней ён сам заяўляў, што яго катавалі. На думку экспэртаў, яшчэ належыць высьветліць, ці могуць гэтыя паказаньні выкарыстоўвацца абвінавачаньнем.

Махамэд утрымліваецца на базе ў Гуантанама ад 2003 году.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0