Натрапіў вось на артыкул «Косовский сценарий» для Беларуси на сайце, які называецца "Белорусский Партизан".

Вядома, што ў Другой Сусьветнай вайне раскручаны потым камуністамі "партызанскі супраціў" у Беларусі часта яўляў сабою банды закінутых з усходу НКВДшных дывэрсантаў, якія ладзілі правакацыі супраць нацыстаў, каб тыя помсьцілі мясцоваму насельніцтву, палілі вёскі, і такім чынам настройвалі яго супраць сябе. У пачатку 21 стагодзьдзя інтэрнэт-выданьне "Белорусский Партизан" чамусьці ўсё болей дэманструе пераемнасьць з гэтымі "партызанамі".

У якасьці апэрэтыву, эпіграфам прачытаем казку пра тое, што Беларусcія - "праваслаўная краіна":

Белоруссия очень во многом похожа на Югославию. Обеим странам — православным и славянским — присущ «менталитет партизана»

Ну гэта так, тэза, якая не патрабуе абгрунтаваньня. Культуралягічны фон, скажам так. Але давайце адразу с места в карьер:

Очевидно, что Западу нужна полная и безоговорочная капитуляция Лукашенко — с перспективой его перемещения в Гаагу. И любые отклонения от того варианта будут рассматриваться как враждебная деятельность. Со всеми вытекающими отсюда последствиями — вплоть до использования «косовского сценария».

Буу! Напалохаліся?

Цікава. А хіба не патрэбная самой Беларусі "полная и безоговорочная капитуляция Лукашенко — с перспективой его перемещения в Гаагу"? Я заўсёды думаў, што так. Хаця лепш нават, каб адпаведны прысуд быў вынесены гэтаму злачынцу беларускім судом, бо злачынствы Лукашэнкі скіраваныя выключна супраць Беларусі і ня носяць міжнародны характар.

Тады чаму адразу трызьненьні пра "Косаўскі сцэнар"? Куды больш верагодна, што на гвалтоўную спэцапэрацыю супраць Лукі пойдзе Расея (ці не расейскі спэцназ быў у Кіеве падчас "Памаранчавай рэвалюцыі", га?). Ладна, гэта "Партізаны" з партбілетам у сэрцы проста даносяць нам сваё паведамленьне: "лепш Лукашэнка, чым Захад; лепш расейскі губэрнатар [=пракрамлёўскі прэзыдэнт-марыянэтка], чым Лукашэнка". У выпадку гэтага артыкулу нам раскрываюць першую частку: сапраўды, атрымоўваецца, што лепей Лукашэнка, чым Косаўскі сцэнар, праўда?

Доўга вагаўся, ці не пакінуць проста без камэнтараў наступны пасаж у артыкуле ад гэтага - я думаў - дэмакратычнага выданьня. Але чым далей, тым шырэй ад прачытанага пашыраліся мае вочы і апускалася сківіца:

Важнейшую роль здесь отведут достаточно многочисленной (400 тысяч человек) польской общине. У правительства Лукашенко уже были трения с частью польских активистов. Так, в 2005 году разгорелся нешуточный конфликт вокруг формирования нового руководства Союза поляков Белоруссии (СПБ). В марте, на выборах руководящих органов победу одержали оппозиционные лидеры. А позже, летом все уже было «переиграно» и во главе СПБ вновь стали лояльные функционеры. В Польше по этому поводу началась невообразимая шумиха. «Ситуации вокруг СПБ уделялось почти столько же внимания, сколько в СССР – событиям на фронтах в годы Великой Отечественной, — пишет А. Тимофеев («Росбалт»). — Как сводки Совинформбюро, ежедневно приходили сообщения о противоборстве непризнанного руководства с властью. Фамилии лидеров Союза — Борис, Почобут, Писальник — наверное, навечно отложились в памяти поляков после тех событий».

В то же самое время минские СМИ вполне верно провели аналогию с шумихой вокруг положения косовских албанцев, которая открыла дорогу для мощного военно-политического давления на Белоруссию.

Як вам такая песьня? Сьціпла, мімалётам згадваецца, што нешта там было "переиграно" - гэта пра скандал, калі лукашысты нахабна і незаконна ўмяшаліся ў дзейнасьць СПБ - затое галоўны акцэнт на тое, якую не па панятіям "шумиху" паднялі ў Польшчы вакол парушэньняў правоў кагосьці-там дзесьці-там. Нармальные пацаны цярпелі апартэід супраць расейскай меншасьці ў Туркмэністане - так і палякам трэба было, напэўна? Хаця, канечне ж, папугайская тэза, якая даносіцца чытачам-белорусцам тут адна: "лепш Лукашэнка, чым Захад; лепш расейскі губэрнатар, чым Лукашэнка".

Далей-болей. Партызаны-шараметаўцы з халоднымі рукамі і чыстай галавой тлумачаць нам, што акцыі Салідарнасьці-16 - гэта "антыбеларуская кампанія", якая суправаджаецца "шумными мероприятиями, на которых вовсю критикуют Лукашенко". Для цэльнасьці карціны мая душа прагне апавяданьня пра тое, як на гэтых мерапрыемствах п'юць водку і займаюцца распустай!

С тех пор антибелорусская кампания в Польше только набирает свои обороты. Каждый месяц в стране проводятся «дни солидарности» с Белоруссией, сопровождаемые шумными мероприятиями, на которых вовсю критикуют Лукашенко. В местных СМИ эта критика стала постоянной. Более того, из Варшавы на Белоруссию вещает «Еурапейскае Радыё для Беларусі».

"Еўрапейскае Радыё для Беларусі" - гэта, відаць, асабліва Злоснае Злачынства Злых Палякаў і Іхных Лялькаводаў З Жыдамасонскай Закулісы супраць беларускага народу. Дзякуй за асьвету, Genosse Шарамет.

"Белорусский Партизан", Суздальцаў сотоварищи робяць добрую справу, пішучы і перадрукоўваючы гэткія матар'ялы. Яны ўпэўнена расплюшчваюць нам вочы на факт, зь якім у нейкія моманты так не хацелася ўнутрана пагаджацца: у Беларусі быў, ёсьць і далей застаецца толькі адзін шчыры хаўрусьнік у барацьбе за свабоду - Злучаныя Штаты Амэрыкі і проамэрыканскія сілы ва Ўсходняй Эўропе.

Млявыя сацыял-дэмакраты заходнеэўрапейцы ў думках былі б радыя ігнараваць Лукашэнку гэтаксама, як яны ігнаруюць ва ўласных краінах ісьлямістаў і разгортваньне таталітарных шарыяцкіх парадакаў у (пакуль што толькі) імігранцкіх асяродзьдзях. Што тычыцца пуцінскага рэжыму ў Расеі - дыктатура ня можа быць хаўрусьнікам беларускай дэмакратыі на фізыялягічным узроўні. Таму дыялёг белаускай апазыцыі ці тых, хто сябе ёю лічыць, з Крамлём можа весьціся выключна з пазыцыяў, зь якіх цывілізаваныя краіны супрацоўнічалі з сталінскім СССР падчас згаданай ужо Другой Сусьветнай вайны: "разам зь меншым ворагам аб'яднацца дзеля перамогі над агульным ворагам большым". З змрочным веданьнем у галаве, што пасьля перамогі меншы вораг зробіцца асноўным.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?