У Беларусі прымаюцца меры для навядзення парадку ў сферы дамашніх інтэрнэт‑сетак. Аб гэтым сёння на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Яўген Мачайла.
Паводле яго слоў, хутка ўступіць у дзеянне пастанова ўрада, якая рэгламентуе дзейнасць інтэрнэт‑сетак. Гэта дасць магчымасць легалізаваць гэты бізнес, ведаць каардынаты прадаўцоў інтэрнэт‑прадукту і кантраляваць іх работу.
У той жа час Яўген Мачайла паведаміў, што ў мінулым годзе па фактах парушэнняў у гэтай сферы быў узбуджаны шэраг крымінальных спраў. Работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца.





