3 красавіка ў офісах «Міжнароднай Амністыі» ў Вялікабрытаніі адбудзецца паказ фільмаў, прысвечаных падзеям у Менску ў сакавіку мінулага года, калі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі адбыліся масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый. Вядома, што будзе паказаны фільм «Урок беларускае» польскага рэжысёра Мірэка Дэмбіньскага. У офісе «Міжнароднай Амністыі» прэс‑цэнтру Хартыі’97 паведамілі, што ў паказе возьме ўдзел вядомы брытанскі драматург Том Стопард.
«Том Стопард, брытанскі драматург, які вельмі цікавіцца сітуацыяй у Беларусі, будзе прысутнічаць на паказе. Ён распавядзе пра сваё наведванне гэтай краіны і пра важнасць свабоды выказвання», – паведамілі ў офісе «Міжнароднай Амністыі».
Фільм Мірэка Дембіньскага «Урок беларускае» – пра сакавіцкія акцыі пратэсту ў Менску і беларускіх студэнтах, якія змушаныя былі пакінуць краіну з прычыны сваіх палітычных поглядаў.





