Расея гатовая даць Беларусі стабілізацыйны крэдыт ды ня бачыць ніякіх перашкодаў у гэтым пытаньні. От жа толькі на безадсотковы крэдыт сёньня Менску лічыць ня сьлед. Пра гэта паведаміў Пасол РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў на адкрыцьці ў Менску форуму русістаў.
Расейскі бок неаднаразова заяўляў, што гатовы дапамагчы Беларусі», — цытуюць Сурыкава афіцыйныя СМІ.
Нагадаем, што на пачатку сакавіка беларускі ўрад афіцыйна пацьвердзіў сваю просьбу пра стабілізацыйны крэдыт памерам 1,5 млрд USD.
Разам з тым запытаная Беларусяй сума 1,5 млрд USD ня дужа засмучвае расейскі бок, нягледзячы на той факт, што ў расейскім бюджэце такая сума не прадугледжаная.
«Крэдыт можна перадаваць траншамі, з улікам перагляду парамэтраў бюджэту. Нейкіх праблемаў я ня бачу», — кажа амбасадар, адразу ж нагадаўшы, што зьмены, занесеныя ў бюджэтны кодэкс Расеі, забараняюць ураду выдаваць безадсоткавыя крэдыты.
Разам з тым, Масква ўжо на гэтым тыдні чакала дэлегацыю зь Беларусі ў пытаньні крэдыту. Але, відаць, у Менску вырашылі счакаць з гэтым пытаньнем.





