Дваццаць хвілін таму каля дзесяці маладзёнаў разгарнулі ля крамы "Максібіс" на Нямізе расьцяжкі "Свабода", "Праўда", "Справядлівасьць", а побач склалі нешта накшталт кратаў з драўляных рамштукоў. Пасьля адна з удзельніц загнала іншых за тыя "краты", а яны іх урачыста зламалі і разышліся. За флэшмобам назірала міліцыя і чалавек у цывільным з рацыяй. Затрыманьняў падчас акцыі не было. Арыштавалі... начыньне: калі моладзь разышлася, пад'ехаў "аўтазак", у які пазносілі расьцяжкі і рэшткі паламаных кратаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?