Адразу 15 афганцаў былі затрыманыя польскімі памежнікамі непадалёк ад мяжы з Беларуссю. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.

Сярод затрыманых чатыры жанчыны і трохгадовая дзяўчынка.

Раней, 19 красавіка, прадстаўнікі Дзяржаўнага памежнага камітэту заявілі, што Беларусь пераглядае свае падыходы да арганізацыі аховы мяжы з Еўрасаюзам.

Беларускія памежнікі цяпер будуць менш увагі звяртаць на тых, хто выязджае з краіны. Зроблена гэта будзе ў адказ на санкцыі з боку Еўрасаюза.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?