20-гадовыя Хаўер Нуньес і Анайлін дэ ла Руа зняліся ў фільме «Адна ноч», які апавядае пра кубінскіх падлеткаў, што спрабуюць выратавацца ад беднасці і пачаць новае жыццё ў Фларыдзе. Фільм атрымаў тры ўзнагароды на кінафестывалі Tribeca ў Нью-Ёрку, у тым ліку прыз за найлепшую мужчынскую ролю для Нуньеса.

Акцёры адправіліся на фестываль і зніклі ў аэрапорце Маямі.

Уцекачы запэўнілі прадзюсара фільма Сэндзі Перэса Агуіла, які ляцеў разам з імі, што сустрэнуцца з ім каля выхаду на пасадку на рэйс да Нью-Ёрка, але ва ўмоўленым месцы не з'явіліся. Перэс звярнуўся ў паліцыю Маямі, паведаміўшы, што акцёр і актрыса прапалі без вестак.

Праз тыдзень акцёры выступілі ў эфіры іспанамоўнага тэлеканала ў Маямі, заявіўшы, што папросяць палітычнага прытулку ў ЗША.

У інтэрв'ю Reuters яны распавялі, што пачалі думаць пра ўцёкі, як толькі пачулі аб запрашэнні ў Нью-Ёрк. Акцёры заявілі, што

«на Кубе няма будучыні».

За апошнія некалькі гадоў з краіны збегла мноства кубінскіх артыстаў і спартсменаў.

У 2005 годзе амерыканскую мяжу перасёк танцоўшчык балета Роланд Сарабія. У 2008 годзе сем членаў алімпійскай зборнай Кубы па футболе збеглі ў Фларыду пасля гульні з амерыканскай камандай. У 2011 годзе 5 танцоўшчыкаў Нацыянальнага балета Кубы, якія знаходзіліся на гастролях у Канадзе, вырашылі застацца ў гэтай краіне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна