— Пётр Ільіч Чайкоўскі — найвялікшы кампазітар у гісторыі музыкі, творы якога надзвычай важныя для сусветнай культуры. Дзякуючы сваёй унікальнасці і гарманічнасці яго працы вядомыя ва ўсім свеце. Мы таксама імкнемся дарыць гармонію і прыгажосць. Менавіта таму комплекс «Чайкоўскі» спраектаваны з улікам архітэктурнага стылю раёна і абяцае падкрэсліць ўсё яго хараство, — так тлумачыць назву комплексу забудоўшчык на сваім афіцыйным сайце. — Як кампазітар натхнёна запісвае ноты на чысты ліст, каб падарыць міру чароўную мелодыю, так архітэктар укладвае ўсю душу ў свой твой, увекавечваючы яго з дапамогай розных будаўнічых матэрыялаў.

Сярод пераваг «Чайкоўскага» называюць транспартную даступнасць (недалёка — станцыі метро «Фрунзенская» і «Маладзёжная», буйныя магістралі горада), а таксама развітую інфраструктуру. На ніжніх паверхах дамоў размесцяць крамы, прыёмны пункт пральні-хімчысткі, аптэку, аддзяленне банка, салон прыгажосці. Побач пракладуць бегавую дарожку, абсталююць зону для заняткаў гімнастыкай і паласу перашкод. Акрамя таго, пабудуюць «мультыпаркінг» і СТА.

Комплекс зойме тэрыторыю ў 3 га і будзе прадстаўлены 2 жылымі дамамі: 19-павярхоўкай (забудоўшчык параўноўвае яе з «музычным ключом») і домам, выкананым каскадам (10, 13, 16, 19 паверхаў). Ён, на думку маркетолагаў, «нагадвае ноткі, якія натхнёна скачуць па сшытку вялікага кампазітара».

Пра тэрміны будаўніцтва і цану «квадрата» ў кампаніі пакуль не кажуць — інфармацыя з’явіцца праз месяц.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?