Такое рашэнне было прынятае падчас сходу прафсаюза прадпрыемства.

Калектыў работнікаў падкрэсліў, што забастоўка будзе бестэрміновай, таксама магчымае спыненне канвеера. У сакавіку 2012 года супрацоўнікі завода пачалі спрэчку з кіраўніцтвам прадпрыемства што да паляпшэння працоўных умоваў. Інтарэсы персаналу завода прадстаўляў Міжрэгіянальны прафсаюз работнікаў аўтапраму.

Акрамя змены працоўнага асяроддзя работнікі таксама патрабавалі выплаты кампенсацый за працу ў шкодных умовах, наяўнасць якіх пацвердзіла праведзеная раней атэстацыя завода. Калектыў рабочых таксама патрабаваў ад кіраўніцтва гарантый абароны ў выпадку ўзнікнення экстрэмальных тэмпературных умоваў і палягчэння атрымання грэйдаў (кваліфікацыйных узроўняў). Тым не менш, бакі не змаглі прыйсці да пагаднення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?