«Па цане аўтамабіля магу сказаць наступнае. Гэта працэс двухбаковы, таму што цяпер уся наша лінейка Ford — гэта машыны толькі еўрапейскай вытворчасці, і мы працуем з вытворцамі і пастаўшчыкамі ў тым кірунку, каб дамагчыся больш прымальных цэн. І паралельна вядзем перамовы з расійскімі вытворцамі пра тое, каб атрымліваць аўтамабілі расійскай зборкі. Ад еўрапейскіх машын мы адмаўляцца катэгарычна не будзем. Будзем прадстаўляць увесь шэраг мадэляў Ford. У тым ліку будуць прадавацца аднолькавыя мадэлі расійскай і еўрапейскай вытворчасці. Кліенты ўжо самі будуць выбіраць, еўрапейскі аўтамабіль або расійскі. Цэны будуць адрознівацца адсоткаў на 10», — сказаў на заканчэнне Елістратаў.

Дарэчы, ужо з 15 мая гарантыя на аўтамабілі Ford, прададзеныя кампаній, павялічваецца з двух да пяці гадоў. У кампаніі абяцаюць, што дадаткова будзе распрацаваная спецыяльная гарантыйная праграма, якая будзе дзейнічаць для пакупнікоў, што набылі машыну да гэтай даты.

Дарэчы, літаральна ў гэтыя выходныя з камандзіроўкі вярнулася сэрвісная каманда Ford, якая заваявала тытул «Механік года» на еўрапейскіх спаборніцтвах Ford, што праходзілі ў Будапешце. Беларуская каманда заняла першае месца ўжо другі год запар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?