Беларусь павінна быць гатова да павышэння цэнаў на расійскі газ, заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Беларускага прамысловага форуму першы намеснік прэм’
«Мы павінны быць гатовыя да павышэння цэнаў на газ і павінны выкарыстоўваць наяўную газавую паўзу для ўзняцця энергаэфектыўнасці эканомікі краіны», — сказаў першы
Паводле словаў Уладзіміра Сямашкі, Расіі неабходныя велізарныя сродкі для развіцця газавай сферы. «Паводле ацэнак, толькі для асваення Ямала трэба ўкласці $150–180 млрд., а гэта значыць $25–30 млрд. штогод», — сказаў ён. Таму Расія будзе падвышаць унутраныя цэны на газ.
«Расія будзе выводзіць унутраныя цэны на роўнадаходныя, а раз так — будуць істотна расці цэны на газ і для Беларусі»,— дадаў ён.
«Цяпер газ Беларусі абыходзіцца танна — па цане $165,6, аднак газавая паўза не будзе доўгай», — падкрэсліў першывіцэ-прэм ’ер.
У сувязі з гэтым ён заклікаў вытворцаў зрабіць захады па павышэнні энергаэфектыўнасці і энергазберажэнні.