Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на канцэрн «Белнафтахім».

У канцэрне распавялі, што ўвесь аб’ём дызельнага паліва выпускаецца на беларускіх НПЗ у адпаведнасці з высокімі экалагічнымі стандартамі Еўра-4 і Еўра-5. Але да гэтага часу больш якасны выгляд дызельнага паліва Еўра-5 пастаўляўся на экспарт. З 16 мая гэты прадукт прапануецца і на беларускіх запраўках пад гандлёвай маркай «Дызельнае паліва Еўра-5». Цана — 7 600 рублёў за літр.

«Дызельнае паліва Еўра-5» адрозніваецца больш нізкім утрыманнем серы і лічыцца больш экалагічна чыстым.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна