Ужо трэці месяц студэнты інтэрната №2 БДУ, што на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску, вымушаныя падымацца на 13-ы паверх па лесвіцы.

«Казалі, што там зламалася дэталь за 60 тысяч рублёў, якую з Магілева павінны прывезці. Чакаем ужо колькі часу, сабралі подпісы (каля 200), аднеслі дырэктару, нас паслалі»,
скардзіцца навучэнец Анатоль (імя змененае).

Студэнты дзівяцца, чаму тую няшчасную дэталь нельга знайсці ў Мінску, і гатовыя самі набыць яе ў Магілёве. Навучэнцы штогод здаюць грошы на патрэбы інтэрната.

«Але іх трацяць на клумбы. Садзяць аднагадовыя кветкі, кожны год купляем новыя!», -- кажа Анатоль. І калі ён, хлапец, да вымушанай «фізкультуры» ставіцца лагодна, то дзяўчаты на абцасах ужо парадкам стаміліся. А адна нібыта зламала нагу на лесвіцы.

Адзін з ліфтаў усё ж працуе, праўда, толькі на «пад'ём». Але выклікаць на паверх яго нельга. Тым больш, гэта адзіны ліфт на 850 жыхароў.

Ліфты ў інтэрнаце №2 БДУ

Ліфты ў інтэрнаце №2 БДУ

«Уся справа ў Ліфтсэрвісе. Няма ў іх запасных частак. У адным ліфце зламаўся рэдуктар, у іншым – шкіф. Усё астатняе, што ад нас залежыць, мы зрабілі, лісты даслалі і ў Белліфт, і ў Ліфтсэрвіс»,
кажа Ігар Заяц, намеснік дырэктара студгарадка па адміністратыўна-гаспадарчай рабоце.

Што да кошту дэталяў, то дырэктар студгарадка, відаць, пажартаваў, называючы студэнтам лічбу ў 60 тысяч. Па словах Ігара Зайца,

шкіф каштуе каля 4 мільёнаў рублёў, а рэдуктар – усе 26 мільёнаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?