У судзе Ленінскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Івана Амельчанкі — аўтара плаката «Мусарок», затрыманага ўчора ў Ленінскім РУУС. На яго склалі пратакол па артыкуле 17.1 КоАП («Дробнае хуліганства»). Справу разглядаў суддзя Міхаіл Хома, паведамляе spring96.org

Як паведамлялася раней, Іван Амельчанка ўчора, 15 мая, разам з адвакатам пайшоў у апорны пункт у сталічным мікрараёне «Лошыца». Бо яму надакучыла, што міліцыянты яго ўсюды шукаюць і ў сувязі з гэтым турбуюць бацькоў і знаёмых. Адтуль яго накіравалі ў Ленінскі РАУС. Але адваката разам з Іванам не пусцілі.

Ноч Амельчанка правёў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

«Паляваць» на маладога чалавека пачалі пасля шэсця на 26 красавіка. Тады ён з самаробным плакатам «Мусарок» стаў побач з адным са службістаў у цывільным, якія навязліва здымалі на камеры ўдзельнікаў мірнага, санкцыянаванага шэсця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?