У Мінску затрыманы кіраўнік незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Аўтаномныя нацыянал-бальшавікі». Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 193 КК Рэспублікі Беларусь (арганізацыя альбо кіраўніцтва грамадскім аб’яднаннем, рэлігійнай арганізацыяй, якія замахваюцца на асобу, правы і абавязкі грамадзян) у дачыненні да непрацуючага мінчука 1984 года нараджэння.

«Следствам устаноўлена, што мужчына ў 2010 годзе арганізаваў і ўзначаліў грамадскае аб’яднанне, названае ім „Аўтаномныя нацыянал-бальшавікі“ (АНБ), дзейнасць якога была звязана з гвалтам над грамадзянамі, прычыненнем ім цялесных пашкоджанняў, адкрытым крадзяжом іх асабістых рэчаў і грашовых сродкаў. Дзяржаўная рэгістрацыя АНБ ва ўстаноўленым парадку не была пройдзеная», — сказаў Герасімаў.

Падазраваны з моманту стварэння арганізацыі да лютага гэтага года выконваў арганізацыйна-распарадчыя функцыі, кіруючы дзейнасцю членаў АНБ ў Мінску і іншых рэгіёнах, выкарыстоўваючы Інтэрнэт, а таксама пры дапамозе асабістых сустрэч, гутарак і сходаў удзельнікаў аб’яднання.

Ён арганізаваў шэраг акцый, на якіх разам з падначаленымі аказаў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да прадстаўнікоў моладзевых субкультур, нефармальных рухаў і сэксуальных меншасцяў, іншых грамадзян.
Зараз абвінавачваны ўтрымліваецца ў следчым ізалятары па падазрэнні ў здзейсненым ім у лютым асабліва злосным хуліганстве (арт.339 ч.3 КК Рэспублікі Беларусь). Санкцыя ч.2 арт.193 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін да шасці месяцаў альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?