Карыстальнікі сайта могуць даведацца пра лёс ветэранаў Івана Лебедзева, Яўгена Далідовіча, Фёдара Драздова і Віктара Атрашчанкова, паглядзець іх сямейныя фота, задаць ім пытанні. «Прапісалі» іх у інтэрнэце студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — удзельнікі праекта «Жывая гісторыя».
— Мы часта ходзім да ветэранаў у госці, перадаем ім усе паведамленні, пажаданні, пытанні. Гэта толькі адна з задумак, як звярнуць увагу гродзенцаў на гісторыю і зацікавіць іх гістарычнымі фактамі, імёнамі. Кожны месяц мы будзем знаёміць гараджан з жыццём і творчасцю вядомых землякоў, — сказала





