Вечарам чацвярга вызначыўся апошні ўдзельнік паўфінала чэмпіянату свету па хакеі.
Ім стала зборная Чэхіі, што зламала Швецыю -- 4:3.
У паўфінале, што пройдзе ў суботу, Чэхія згуляе са Славакіяй, што выйграла ў Канады 4:3.
У другім паўфінале згуляюць Расія і Фінляндыя.
Расіяне выйгралі ў Нарвегіі 5:2, а фіны атрымалі валявую перамогу над ЗША -- 3:2.
Такім чынам: субота, 19 мая: Расія -- Фінляндыя (13:30), Чэхія -- Славакія (17:30).





