Хлопец гадоў 25-30 зваліўся паміж першым і другім вагонам метро на станцыі Няміга. Як паведаміў tut.by памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, малады чалавек загінуў на месцы.

Дэмбоўскі удакладніў, што паведамленне аб здарэнні паступіла ў 16:14 у суботу. Малады мужчына зваліўся паміж вагонамі цягніка, які ішоў у напрамку да станцыі Магілёўская.

Цела дасталі супрацоўнікі МНС. У 16:35 рух цягнікоў быў адноўлены, але яшчэ нейкі час цягнікі не спыняліся на Нямізе.

Асоба загінулага і абставіны высвятляюцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?