Беларускі свабодны тэатр 18 мая завяршыў двухдзённы выступ на фестывалі «Globe to Globe» ў Лондане. На сцэне таго самага Шэкспіраўскага «Глобуса», забаронены ў Беларусі тэатр паказаў сваю версію «Караля Ліра».
Сказаць, што беларусы выступілі з поспехам — не сказаць нічога, трупа «парвала» аўдыторыю. Удзельнікаў пастаноўкі выклікалі «на паклон» сем разоў,
а дырэктар «Глобуса» Дамінік Драмгул назваў беларускую версію «найдакладнейшым чытаннем класічнай п’есы, якое ён бачыў у жыцці».
Паводле словаў Мікалая Халезіна, што адаптаваў і прадзюсаваў тэкст п’есы, гэта яго першы і апошні досвед па перапрацоўцы Шэкспіра.
«Лягчэй пісаць свой тэкст, чым спрабаваць скараціць тэкст Шэкспіра. Гэта быў выклік для тэатра, з якім мы паспяхова справіліся,але гэта толькі адзін з выклікаў, перад намі іх шмат і таму мы пакідаем за сабой права займацца іншым, актуальным тэатрам», сказаў Мікалай Халезін.
Спецыяльна ў Лондан прыляцелі кіраўнікі буйных італьянскіх тэатральных фестываляў,
На беларускую прэм’еру прыйшлі вядучыя брытанскія драматургі Том Стопард, Кэрыл Чэрчыл, Марк Равенхіл.
Як сказала дырэктар Беларускага свабоднага тэатра Наталля Каляда, «
гэта гістарычная падзея для беларускага мастацтва і краіны ў цэлым. Кароль Лір на шэкспіраўскай сцэне загаварыўпа-беларуску ».
Нагадаем, шасцітыднёвую фестываль шэкспіраўскіх п’ес «Глобус на глобус», у якім прымаюць удзел 37 групаў з розных краінах, з’яўляецца часткай Культурнай алімпіяды, прымеркаванай да Алімпійскіх гульняў у Лондане ўлетку 2012 года. П’есы класіка англійскай літаратуры на фестывалі выконваюцца на 37 розных мовах: ад кітайскай, урду і армянскай да англійскай мовы жэстаў.
Беларускі свабодны тэатр прадставіў свой спектакль «Кароль Лір» у пастаноўцы Уладзіміра Шчэрбаня і ў драматургічнай адаптацыі Мікалая Халезіна. Спектакль ідзе на беларускай мове.





