У Грэцыі працягваецца вайна паміж заўзятарамі мясцовых грандаў. Сёння быў дашчэнту спалены аўтобус ватэрпольной каманды «Алімпіякас».
Відавочна, што гэты інцыдэнт звязаны з нападам заўзятараў баскетбольнага «Алімпіякаса» на аўтобус з гульцамі «Панатынаікаса» перад першым фінальным матчам чэмпіянату краіны ў чацвер. Гульня была адменена.
Цяпер сустрэча заклятых супернікаў на паркеце запланавана на панядзелак, але яе правядзенне выклікае вялікія сумневы.





