У Бабруйску актывісты маюць намер да пачатку чэрвеня аднавіць надмагільны помнік святару Аляксандру Дабравольскаму, які памёр у 1905 годзе. Зараз пахаванне знаходзіцца ў запушчаным стане.
«Работы мы плануем пачаць з наступных выхадных, а сама паніхіда адбудзецца 2–3 чэрвеня. Да гэтага часу помнік будзе адноўлены, таксама будзе пафарбавана агароджа, ускладзены кветкі, разбіты клумбы», — сказаў ініцыятар аднаўлення помніка Максім Чарняк.
Паводле слоў актывіста, ён нядаўна ўвайшоў у рух «Белая справа», цэнтр якога знаходзіцца ў Расіі, і зараз працуе над рэгістрацыяй такой арганізацыі ў Бабруйску. Асноўнай мэтай яе дзейнасці з’яўляецца ўвекавечанне памяці салдат, якія загінулі падчас Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў, а таксама рэпрэсаванага камуністамі духавенства.
«Нягледзячы на тое, што святар Аляксандр Дабравольскі памёр у дарэвалюцыйны перыяд, ён меў адносіны да Царквы, да Бога, а тады ўсе давалі прысягу „За веру, цара і Айчыну“. Гэта чалавек духоўны, і ён заслугоўвае таго, каб яго магілу аднавілі і прыходзілі хоць
Паводле яго слоў, атрымаць благаславенне ад праваслаўнай царквы на аднаўленне магілы святара Дабравольскага ўдалося не адразу. «Калі я звярнуўся першы раз у
Сродкі на аднаўленне надмагільнага помніка ў суме каля 80 долараў былі сабраныя як у самім Бабруйску, гэтак і атрыманыя ад руху «Белая справа» з Расіі.
Максім Чарняк зазначае, што гэта пакуль першы, але не апошні праект па аднаўленні і ўвекавечанні памяці, намечаны прадстаўнікамі «Белай справы» ў Бабруйску. Летам актывісты маюць намер узяць удзел у пахаванні знойдзеных астанкаў салдат, якія загінулі ў Бабруйску летам 1941 года.





