Праваахоўнымі органамі Мінска распачатая крымінальная справа ў дачыненні да 23-гадовага хлопца, які працаваў педагогам-псіхолагам у адной са сталічных школ.

Яму інкрымінуецца злачынства, прадугледжанае арт.168 Крымінальнага кодэкса Беларусі (палавыя зносіны, мужаложства, лесбіянства ці іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя асобай, якая дасягнула васямнаццацiгадовага ўзросту, з асобай, якая не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, пры адсутнасцi прымет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 166 і 167 гэтага Кодэкса). Дадзены артыкул прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Падставай для завядзення крымінальнай справы стала інфармацыя пра тое, што малады хлопец ажыццявіў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да вучня школы. Ужо падчас першых дзён расследавання высветлілі, што гэты выпадак у практыцы падазраванага не адзінкавы.

Так, яшчэ два гады таму паблізу в. Ждановічы ён ажыццявіў дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да 11-гадовага хлопчыка, вучня 5 класа іншай сталічнай школы.

Цяпер падазраваны арыштаваны. Следчыя спрабуюць высветліць, колькі ўсяго ахвяр было ў педагога-псіхолага, які аказаўся аматарам маленькіх хлопчыкаў. Акрамя таго, следчыя вывучаюць абставіны прызначэння на такую важную пасаду чалавека з такімі сэксуальнымі схільнасцямі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?