Нашая «раёнка» пасля 9 мая надрукавала артыкул свайго карэспандэнта пра святкаванне ў раёне Дня Перамогі. З вялікім жалем газета пісала: «…І хоць у раёне налічваецца цяпер 110 ветэранаў, у раённым свяце змаглі ўзяць удзел толькі 17 з іх» («Працоўная слава» за
А ці варта наогул турбаваць сёння нашых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, каб яны ўдзельнічалі ў масавых мерапрыемствах у Дзень Перамогі?
Сёння наймаладзейшаму ўдзельніку вайны ўжо 85–86 гадоў. Узрост, які заслугоўвае не толькі павагі, але найперш апекі, догляду. А нашыя чыноўнікі ніяк не могуць адмовіцца ад камуністычных традыцый і цягнуць састарэлых людзей на шэсце, трымаюць гадзінамі на трыбунах у спякоту, нават ухваляюць іх памкненне маршыраваць у вайсковым строі на парадзе. Было б лепш, каб чыноўнікі ў Дзень Перамогі наведалі ветэранаў вайны ў іх кватэрах, хатах, выпілі з імі кубачак гарбаты, пацікавіліся іх жыццём, здароўем, падзякавалі за Перамогу. Са згоды ветэранаў можна было б даць ім магчымасць наведаць брацкія магілы воінаў, якія загінулі ў час вайны, каб яны змаглі пакланіцца сваім былым
Для нашых ветэранаў вайны, як і для нас, маладзейшых, Дзень Перамогі — гэта свята са слязьмі на вачах. Мільёны іх баявых таварышаў загінулі, самі яны пралівалі кроў, аддавалі за перамогу сваё здароўе. У вайну загінулі мільёны мірных людзей — нашыя дзяды і бабулі, бацькі і дзядзькі, браты і сёстры, і ў Дзень Перамогі мы не можам забыць іх. Было б вельмі дарэчы, каб на масавым мерапрыемстве ў гэты дзень людзі ўвечары каля храмаў запалілі свечкі і некалькі хвілін пастаялі моўчкі. Гэтыя хвіліны жалю, болю былі б найбольш блізкімі да хрысціянскіх традыцый, адпавядалі б духу свята. А ад сённяшняй камуністычнай традыцыі «минуты молчания» трэба адмаўляцца. Яна страціла эмацыянальнасць не выказвае людскога болю, спачування загінулым у вайну. Сродкі, якія выдзяляюцца ўладай на масавыя мерапрыемствы ў Дзень Перамогі, лепш
накіраваць на рамонт помнікаў і на брацкіх магілах, і на могілках, на якіх таксама спачываюць ахвяры вайны.
Дзень Перамогі — гэта СВЯТЫ дзень. Перамога атрыманая мільёнамі людзей, якія ляжаць у магілах. Можа, нашая весялосць у гэты дзень не да месца?..
І яшчэ некалькі словаў пра іншае свята: дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга. Некалькі дзён таму прачытаў, што нашыя сённяшнія дзяржаўныя сімвалы вельмі старажытныя: «В этих символах отражена славная многовековая история Беларуси». Сённяшнія
У адной справе яны ужо дамагліся чаго хацелі: моладзь не размаўляе на роднай мове. Цяпер яны мараць пра тое, каб сцерці з людской памяці сапраўды шматвяковую гісторыю роднага краю, старадаўнія сімвалы народаў ВКЛ: герб «Пагоня»,
Славуты нямецкі паэт і драматург Шылер пісаў, што «ісціна абсалютна не перажывае праз тое, што хтосьці яе не прызнае». Ісціна не патрабуе ніякіх доказаў. Герб «Пагоня»,





