Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 мая ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 10°С на ўсходзе да плюс 18°С на захадзе краіны, максімальная днём плюс 23—29°С.

У Мінску 22 мая невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 13—15°С, максімальная днём плюс 25—27°С.

23 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер усходняй чвэрці 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10—17°С,

максімальная днём плюс 20—27°С, па поўдні да плюс 30°С.
24 мая пахаладае.
Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу па паўднёвай палове месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні 7—12 м/с, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 5—12°С, па поўдні да плюс 15—17°С;
максімальная днём плюс 13—20°С, па паўднёвым захадзе да плюс 22°С
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?