У Бабруйску ў адным з гаражоў праваахоўныя органы раскрылі падпольную лабараторыю па вытворчасці забароненага да абароту наркатычнага рэчыва.
Як расказалі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, лабараторыю абсталяваў у арандаваным гаражы студэнт адной з вышэйшых навучальных устаноў 1989 года нараджэння. Калі 15 мая падчас
то знайшлі там 15,5 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчываJWH-018 , 116 млн. беларускіх рублёў, 25 тыс. долараў ЗША.
Падазроны ў незаконным вырабе наркотыкаў затрыманы, 18 мая ў дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў).





