У размове з карэспандэнтам агенцтва France Presse ён распавёў пра гэтак званую «дыскусію па беларускім пытанні» на Кангрэсе МФХ у Хэльсынкі.

Як вынікае з інтэрв’ю, адзіным, хто выступіў на гэтую тэму, быў сам Гарнас. Раней адносна захавання сталіцы чэмпіянату-2014 выказаўся ў сваёй уступнай прамове на з’ездзе прэзідэнт міжнароднай хакейнай федэрацыі Рэнэ Фазэль.

Паводле Гарнаса, у сувязі са шматлікімі палітычнымі пратэстамі супраць правядзеньня чэмпіянату ў Беларусі пытаньне плянавалася абмеркаваць з удзелам усіх сябраў МФХ. Дыскусіі меркавалася правесьці адразу пасьля прэзэнтацыі Беларускай фэдэрацыяй сваёй канцэпцыі правядзення чэмпіянату.

Але ніякага абмеркавання не адбылося.

«Выказаць сваю думку было дазволена ўсім, але я быў адзіны, хто пажадаў выступіць. Я сказаў адкрытым тэкстам тое, што я заўсёды падкрэсліваў раней», — адзначыў кіраўнік нямецкага хакейнага зьвязу.

Хакейная федэрацыя Нямеччыны за час пасля расстрэлу асуджаных за тэракт у мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва атрымала ад дэпутатаў Бундэстага шмат пратэстаў, у якіх адзначалася недапушчальнасць правядзення міжнароднага турніру ў краіне, дзе парушаюцца правы чалавека.

Аднак, нягледзячы на гэтую крытыку беларускай унутрыпалітычнай сытуацыі, кіраўніцтва нямецкай федэрацыі лічыць, што чэмпіянат у Беларусі ўсе ж лепш праводзіць, чым байкатаваць.

Па сутнасці, Увэ Гарнас цалкам пагадзіўся са словамі прэзідэнта Рэнэ Фазэля адносна таго,

што байкот супярэчыць фундаментальнай «ідэі спорту і што сябры федэрацыі не павінны быць марыянеткамі ў руках палітыкаў ды грамадскіх актывістаў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?