Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правядзе вучэнні ў адным з мінскіх супермаркетаў 22 мая, паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.

Прадстаўнік сталічнага ўпраўлення патлумачыў, што вучэнні пройдуць у краме буйной гандлёвай сеткі Мінска.

Будуць адпрацоўвацца не столькі дзеянні саміх пажарных, колькі ўзаемадзеянне з МНС адміністрацыі і персаналу супермаркета.
Віталь Дэмбоўскі дадаў, што ў гэтым гандлёвым пункце створана добраахвотная пажарная дружына. Вучэнні пакажуць, наколькі пісьменна яна зможа ўжыць першасныя сродкі пажаратушэння.
Яшчэ адна важная частка вучэнняў — адпрацоўка эвакуацыі персаналу і пакупнікоў.
Паралельна з вучэннямі пройдзе інструктаж для дырэктараў усіх крамаў гэтай гандлёвай сеткі.

Віталь Дэмбоўскі дадаў, што пажары ў мінскіх крамах адбываюцца не часта, але трэба ўлічваць, што буйныя сеткі супермаркетаў ў горадзе актыўна развіваюцца. Гэтыя гандлёвыя аб’екты наведвае вялікая колькасць людзей.

І калі ў маленькай крамцы пытанне эвакуацыі пакупнікоў і прадаўцоў не стаіць, то для супермаркета гэта вельмі важны элемент пажарнай бяспекі.

У мінулыя выхадныя на ждановіцкім рынку праводзіліся такія вучэнні ў буйным гандлёвым цэнтры «Град». «МНС не выпадкова правяло іх у гадзіну пік. Неабходна было зразумець, як дзейнічаць, калі ў цэнтры максімальную колькасць пакупнікоў. У звычайны дзень ці ўначы немэтазгодна праводзіць такія вучэнні», — сказаў Віталь Дэмбоўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?