Праваахоўныя органы высвятляюць прычыны самазабойства ў Мінску 36-гадовага правадніка Расійскай чыгункі (РЧ).

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, цела работніка РЧ, што вісела ў пятлі, было знойдзена ў 8.45 19 мая ў паштовым вагоне, прыгнаным на рамонт на Мінскі вагонарамонтны завод. Жыхар вёскі Буніна Сонцаўскага раёна Курскай вобласці суправаджаў гэты вагон.

Паводле слоў Балашава, за мінулыя выхадныя ў сталіцы было зарэгістравана некалькі самагубстваў і няшчасных выпадкаў.
Так, 20 мая ў доме на вуліцы Шышкіна ў Заводскім раёне была знойдзена павешанай 83-гадовая мінчанка. У гэты ж дзень з мэтай скончыць жыццё самагубствам з акна сваёй кватэры на 4-м паверсе дома па вуліцы Галадзеда выкінулася 80-гадовая жыхарка сталіцы.

19 мая з балкона 7-га паверха дома ў 2-м завулку Баграціёна ў Партызанскім раёне з-за неасцярожнасці выпаў і загінуў 62-гадовы мінчанін, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Праверкі па гэтых фактах праводзяць аддзелы Следчага камітэта па Заводскім і Партызанскім раёнах Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?