«Камуналка» да канца года падаражае ў два разы
Летась насельніцтва аплачвала толькі 16,6% выдаткаў.
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Андрэй Шорац заявіў падчас жывой лініі ў газэце «Рэспубліка», што бліжэйшым часам камунальныя паслугі падаражаюць больш чым удвая.
Паводле ягоных словаў, летась насельніцтва плаціла толькі 16,6% ад рэальнага кошту паслугаў ЖКГ. Аднак у гэтым годзе прадугледжаны ўжо 35-працэнтны ўзровень кампенсацыі насельніцтвам выдаткаў на ЖКГ.
«Ёсць праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якой прадугледжана давядзенне гэтага паказьніка да 60%, па асобных паслугах — да 100%
(гэта значыць, што цяпло яшчэ будзе датавацца, а вываз смецця, вада, каналізацыя выйдуць на
100-працэнтны ўзровень кампенсацыі затрат)», — распавёў Шорац.
Інф. радыё «Свабода»
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ